1608. Крынiцы права Вялiкага Княства Лiтоускага

Готовые курсовые работы.Крынiцы права Вялiкага Княства Лiтоускага

Готовая курсовая работа по предмету История государства и права Беларуси.

Объем работы: 29 стр.; Год: 2017; Страна: Республика Беларусь. 

Змест
Уводзiны 3
Глава 1 Агульная характарыстыка крынiц права Вялiкага Княства Лiтоускага 5
Глава 2 Судзебнiк Казiмiра 1468 11
Глава 3 Статуты Вялiкага Княства Лiтоускага 17
3.1. Гісторыка-прававы аналіз Статута Вялікага Княства Літоўскага 1529 года 17
3.2 . Гісторыка-прававы аналіз Статута Вялікага Княства Літоўскага 1566 года 20
3.3 Гісторыка-прававы аналіз Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 г. 22
Заключэнне 26
Спіс выкарыстаных крыніц 29

УВОДЗІНЫ
У гісторыі айчыннага права, эвалюцыя якога праходзіла пад уздзеяннем разнастайных унутраных і знешніх прычын, найбольш акрэслена знайшлі адлюстраванне характэрныя рысы сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця народа.
Менавіта вывучэнне прававой гісторыі, якое даволі доўга стрымлівалася шэрагам фактараў, дае нам уяўленне аб стане і характэрных рысах развіцця дзяржаўнага апарату, становішчы насельніцтва, месцы асобы ў грамадстве і інш., а ўвогуле дае магчымасць асэнсаваць узровень развіцця дзяржаўнасці ў той ці іншы гістарычны перыяд.
Як элемент агульнай культуры грамадства права адлюстроўвае таксама ўзровень духоўнага жыцця народа, светапогляд грамадства ў той ці іншы перыяд часу, змены ў яго правасвядомасці [5, с.122].
Асаблівую цікавасць выклікае перыяд развіцця норм права на беларускіх землях у час іх знаходжання ў складзе Вялікага княства Літоўскага. Бо менавіта тады пачынаецца небывалы ўздым у прававой культуры нашых продкаў.
Трэба адразу падкрэсліць, что па сваім дзяржаўна-палітычным ладе ВКЛ істотна не адрознівалася ад большасці еўрапейскіх краін, хоць і мела пэўныя асаблівасці. Гэта была феадальная слабацэнтралізаваная манархія, ш ўся сістэма органаў улады і суда ў ей будавалася на агульных прынцыпах феадальнага права.
Гісторыі дзяржавы і права ВКЛ прысвечана шматлікая літаратура. Ужо ў XIX стагоддзі выйшла шмат прац аб розных аспектах гэтых пытанняў. Даследаванні працягваліся і ў савецкі час, праводзяцца яны і ў сучасных умовах. Аднак, нягледзячы на гэта, многія пытанні гісторыі дзяржавы і права ВКЛ застаюцца спрэчнымі, дыскусійнымі [3, с.24].
Менавіта па гэтым прычынам тэма курсавой працы з’яўляецца актуальнай і патрабуе дадатковай распрацоўкі.
Зыходзячы з актуальнасці тэмы курсавога даследавання і ступені яе распрацаванасць, з улікам наяўных патрэбнасцяў была пастаўлена наступная мэта: комплексны аналіз крыніц права Вялікага княства Літоўскага.
Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:
– вызначыць крыніцы права ВКЛ;
– даць агульную характарыстыку крыніцам права ВКЛ;
– даследаваць Судзебнік Казіміра 1468;
– даследаваць Статуты ВКЛ.
У працэсе даследавання былі выкарыстаны агульнанавуковыя метады: сістэмны аналіз, параўнальны метад, метад дэдукцыі, а таксама прыватныя метады даследавання: параўнальна-прававы, гістарычны, лагічны, сацыялагічны, структурны, істытуцыянальны і інш.
Тэарэтычнай асновай даследвання паслужылі працы такіх аўтараў як: А. Ф. Вішнеўскі, Т.І. Доўнар, Я.А. Юхо, П.Ф. Дзмітрачкоў, М. Касцюк і інш., а таксама тэксты прававых актаў ВКЛ.
Курсавая праца складаецца з наступных структурных частак: уводіны, асноўная частка (складаецца з трох глаў), заключэння, спісу выкарыстаных крыніц.
Аб’ём працы складае – 30 лістоў; выкарыстана 15 крыніц.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Першапачаткова галоўнай крыніцай права Беларусi было звычаёвае права. Першыя запiсы звычаёвага права Беларусi бьлi зроблены ў граматах i дагаворах Полацка, Вiцебска i Смаленска з Рыгай i Лiвонскiм ордэнам.
У XIV i XV стст. пачынае развiвацца заканадаўства, якое паступова абмяжоўвае звычаёвае права. У першую чаргу выдаюцца законы у форме прывiлеяў (грамат), у якiх юрыдычна падцвярджалiся правы i льготы феадалаў, афармлялася прававое становiшча саслоўя шляхты, замацоўвалiся аўтаномныя правы некаторых земляў (княстваў).
Прывілеі маглі быць агульна земскімі, абласнымі, валаснымі і гарадскімі. Асаблівае месца ў развіцці заканадаўства наогул і дзяржаўнага права ў прыватнасці належыць агульна земскаму прывілею 1447г. Выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэнне мелі дзяржаўна-прававы характар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў сведчыла абасаблівым становішчы дадзенай зямлі ў Вялікім княстве Літоўскім, яе адасобленасці і непадзельнай цэласнасці. Валасныя прывілеі выдаваліся, як правіла, па хадайніцтве жыхароў той ці іншай воласці з мэтай абароны іх інтарэсаў ад самавольства адміністрацыі. Да спецыяльных актаў, якія выдаваліся толькі для гараджан, адносіліся прывілеі на магдэбургскае права.
Першай спробай сістэматызацыі нормаў права ў агульна-дзяржаўным маштабе з’явіўся Судзебнік Казіміра 1468г. пасля абмеркавання тэкста з князямі, панамі-радай. Судзебнік быў невялікім па аб’ёме і аб’ядноўваў нормы крымінальнага, адміністрацыйнага і працэсуальнага права. Праведзеныя у 20-я гг. XVI ст. кадыфiкацыя i сiстэматызацыя права Вялiкага княства Лiтоўскага, у вынiку якiх быў вьщадзены Стаrуг 1529 г., паклалi пачатак новаму этапу сiстэмаrызацыi права. Далейшае развiццё права iшло у форме статутаў i соймавых пастаноу, ўхвал i канстьпуцый.
Менавіта распрацоўка і прыняцце сусветнавядомых зводаў законаў Вялікага княства Літоўскага – Статутаў 1529, 1566 і 1588гг., стала вяршыняй сістэматызатарскай і кадыфікацыйнай дзейнасці. Па сваёй унутранай дасканаласці і шырыні рэгулюемых адносін яны не мелі сабе роўных сярод юрыдычных актаў у Еўропе.
З’яўленне Судзебніка Казіміра было цесна звязана з працэсамі, аналагічнымі тым, што мелі месца ў іншых еўрапейскіх краінах. Пытанні функцыянальнага прызначэння Судзебніка можна растлумачыць, разглядаючы яго ў кантэксце агульных тэндэнцый палітыкі Вялікага князя (з XV ст. за ім замацаваўся тытул гаспадара) Казіміра.
Судзебнiк быў зацверджаны вялiкiм князем на аrульнадзяржаўным сойме 29 лютага 1468 г. пасля абмеркавання з князямi, панамi-рады. Ён, як i большасць заканадаўчых актаў Вялiкага княства Лiтоўскага таго часу, быў напiсаны на беларускай мове. У аснову яго бьшо пакладзена мясцовае беларускае звычаёвае права ў спалучэннi з новымi прававымi нормамi, выпрацаванымi судовай i адмiнiстрацыйнай практыкай, у адпаведнасцi з новымi сацыяльна-эканамiчнымi умовамi.
Гэты прававы акт быў невялікім (усяго 25 артыкулаў), аднак вельмі значным для развіцця беларускага права. Уступная частка насіла ўрачысты і імператыўны характар. За невыкананне палаженняў Cудзебніка прадугледжвалася пакаранне.
Статут 1529 годзе быў распрацаваны навукоўцамі і юрыстамі-практыкамі на шляхам сістэматызацыі раней дзеючых крыніц права і ў сукупнасці прадстаўляў своеасаблівы звод законаў, заснаваны на якасна новых прынцыпах адзінства і прыярытэту пісага права. Даступнасць Статута забяспечвалася яго напісаннем на старабеларускай мове.
Складальнікі Статута не прытрымліваліся сістэмы кадыфікацыі, прынятай у рымскім праве, а выпрацавалі сваю. Але паводле свайго зместу, Статут 1529г. не быў кодэксам (як яго памылкова называюць многiя гiсторыкi), бо кодэкс ­ гэта заканадаучы акт, у якiм сiстэматызавана выкладзены нормы права, што належаць да якой-небудзь адной яго галiны. У Статуце ж сабраны i размеркаваны у пэўным парадку нормы дзяржаунага, зямельнага, адмiнiстрацыйнага, цывільнага, сямейнага, крымiнальнага, працэсуальнага i іншых галiн права, што ўласцiва зводу законаў.
Статут 1529 стаў трывалай асновай для наступнага развіцця заканадаўства і галоўным прававым крыніцай для Статута 1566. Ён з’яўляецца важным помнікам прававой культуры беларускага народа.
Прычынамі прыняцця Статута 1566 сталі сацыяльна-эканамічныя і палітычныя змены ў дзяржаве, у першую чаргу – рост і ўмацаванне феадальнай уласнасці, ўзмацненне прыгнёту сялян і іх абеззямельвання, паслабленне ролі вышэйшай арыстакратыі і ўзмацненне ролі новых буйных феадалаў – Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў, Кішак, Пацаў і інш.
Статут 1566 стаў другім зводам законаў ВКЛ. Утрымліваў 14 раздзелаў і 367 артыкулаў, ўключаючых нормы ўсіх галін права: канстытуцыйнага, грамадскага, шлюбна-сямейнага, адміністрацыйнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш. Быў напісаны на беларускай мове (вядома каля 60 яго спісаў), перакладзены на лацінскую, польскую і іншыя мовы. З прыняццем Статута 1566 кадыфікацыя і сістэматызацыя заканадаўства ў ВКЛ у значнай ступені апярэдзіла падобную працу ў іншых дзяржавах.
Статут 1588 г. бы ў падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні. Трэці звод законаў складаецца з 14 раздзелаў і 488 артыкулаў. У сувязі з тым, што Польшча не дапускала яго прыняцця на сойме Рэчы Паспалітай (Статут ігнараваў Люблінскую унію 1569), ён быў зацверджаны Жыгімонтам III прывілеем ад 28 студзеня 1588.
Статут па сваім узроўні значна пераўзыходзіў папярэднія законы і уключаў шэраг прагрэсіўных для свайго часу прынцыпаў і палажэнняў. У ім атрымалі развіццё нормы ўсіх галін феадальнага права, асабліва канстытуцыйнага. Ён рэгламентаваў асновы дзяржаўнага і грамадскага ладу, сістэму органаў улады, прычым па-ранейшаму заканадаўча замацоўваў суверэнітэт ВКЛ і захаванне яго як самастойнай дзяржавы насуперак Люблінскай уніі. Складальнікі Статута не ўнеслі ў яго ніводнай нормы, якая магла б быць выкарыстана на шкоду суверэнітэту дзяржавы.
Статут 1588 года шмат разоў перавыдаваўся, быў дзеючым законам звыш 250 гадоў. У Віцебскай і Магілёўскай губернях дзейнічаў да 1831, а ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай – да 1840.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Вішнеўскі, А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі : вучэб. да-пам. / А. Ф. Вішнеўскі, І. У. Вішнеўская. — Мн.: Тетра-Снстемс, 2005. – 192 с.
2. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. дап. / А.Ф. Вішнеўскі. – Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. – с. 319.
3. Дзмітрачкоў, П.Ф. Беларусь у складзе Вялікага княства Літоўскага (другая палова XIII – першая палова XVII стст.). Частка першая. – Магілеў, 1996 г. – 84 стар.
4. Доўнар Т.І. Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 года / Т.І. Доўнар, У.М. Сатолін, Я.А. Юхо; Рэдкалегія Т.І. Доўнар і інш.— Мн.: Тэсей, 2003.— 352 с.
5. Доўнар, Т. І. / Характэрныя рысы і асаблівасці прававога развіцця беларусі на важнейшых гістарычных этапах / Доўнар Т. І. // Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2009. № 1. С. 112-122.
6. Ковалёва, С. Г. К вопросу о функциональном предназначении Судебника Казимира 1468 г. / Ковалёва С.Г. // Историко-правовые проблемы: Новый ракурс. 2012. № 5. С. 17-22.
7. Ковалёва, С. Г. Происхождение норм Судебника Казимира 1468 года / Ковалёва С.Г. // Историко-правовые проблемы: Новый ракурс. 2011. № 4-2. С. 33-43.
8. Михневич А.А. Судебник Казимира 1468 года как один из основных источников процессуального права Беларуси / Михневич А.А. // Наука и Мир. 2015. Т. 1. № 8 (24). С. 93-95.
9. Міхневіч, А. А. Судовы працэс Вялікага княства Літоўскага як адна з асноў канстытуцыялізму Рэспублікі Бела- русь / А. А. Міхневіч // Право Беларуси: история и современность: материалы междунар. науч.-теор. конф. студентов, маги- странтов и аспирантов, 24 ноября 2009 г. – Минск : Белорус. гос. экон. ун-т; редкол.: И.В. Вишневская [и др.], 2010. – С. 176–177.
10. Папакин, М. Г. Судебник Казимира Ягеллончика 1468 г. [Текст] / М. Г. Папакин // История государства и пра- ва, 2013. – № 13. – С. 58–62.
11. Статут Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 1566 г.: да 450-годдзя выдання: матэрыялы круглага стала, 1 красавіка 2016 г., г. Мінск / БДУ, Юрыдычны фак., Каф. тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ; рэдкал.: Т.І. Доўнар(гал. рэд.), С. А. Калінін, Л. Л. Голубева. – Мінск : БДУ, 2016. – 255с.
12. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 / Пер. на бел. мову А.С. Шагун. – Мн.: Беларусь, 2003. – 207 с.
13. Юхо Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi: Вучэбн. дапам. – У 2ч. Ч. 1., Мн.: РIВШ БДУ, 2000. – 352 с.
14. Юхо, Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі: Вучэбны дапаможнік / Я. А. Юхо. – Мінск : Універсітэцкае, 1992. – 270 с.
15. Юхо Я.І. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Манаграфія. Мн.: Беларусь, 1991. – 238.


Прокрутить вверх