Оккупационный режим в г.Витебске в период ВОВ

Оккупационный режим в г.Витебске в период Великой Отечественной войны (Акупацыйны рэжым у г.Віцебску ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны). Курсовая работа по истории Беларуси.

УВОДЗІНЫ

У аснову палітыкі берлінскага кіраўніцтва ў адносінах да насельніцтва акупіраваных тэрыторый была пакладзена расавая ідэя, якая была распрацавана французам Жозефам Габінам у сярэдзіне XIX ст. Згодна з гэтай тэорыяй, арыйцы аб’яўляліся вышэйшай біялагічнай расай, якая павінна была стаць дамінуючай ва ўсім свеце. Гэта ідэя была ўзята на ўзбраенне А. Гітлерам і эфектыўна эксплуатавалася лідэрамі нацысцкай Германіі ва ўнутранай і знешняй палітыцы, стала стрыжнем захопніцкіх планаў Трэцяга рэйха. Вялікая ўвага надавалася выхаванню будучых «гаспадароў свету».
Ідэалагічнай асновай гэтай палітыкі з’яўлялася чалавека-ненавісніцкая тэорыя нацыстаў аб «расавай перавазе» нямецкай нацыі над іншымі народамі, неабходнасці пашырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў, «права» на сусветнае панаванне Трэцяга рэйха. Згодна з генеральным планам «Ост», германскія захопнікі планавалі пакінуць на Беларусі да 25 % мясцовага насельніцтва для анямечвання і выкарыстання ў якасці працоўнай сілы. Астатнія падлягалі знішчэнню і прымусоваму высяленню. Практычныя мерапрыемствы па ўсталяванню «новага парадку» былі выкладзены ў «Інструкцыі аб асобных абласцях да дырэктывы №21» (план «Барбароса»), выдадзенай 13 сакавіка 1941 г.; ва ўказах А. Гітлера ад 25 чэрвеня 1941 г. «Аб прызначэнні камандуючых вермахта ў зноў занятых усходніх абласцях», ад 29 чэрвеня 1941 г. «Аб эканоміцы ў зноў занятых усходніх абласцях», ад 17 ліпеня 1941 г. «Аб кіраванні ў зноў занятых усходніх абласцях», «Аб паліцэйскай ахове ў зноў занятых усходніх абласцях», «Першы ўказ фюрэра аб увядзенні цывільнага кіравання ў зноў занятых усходніх абласцях» . Усе гэтыя да-кументы яскрава сведчаць аб тым, што гітлераўцы старанна і загадзя рыхгаваліся да ажыццяўлення сваей злачыннай акупацыйнай палітыкі.
Асноўныя палажэнні нацысцкага выхавання моладзі былі сфармуляваны А Гітлерам у кнізе «Майн кампф». «Наш здаровы хлопчык, — вучыў фюрэр, — павінен з малых гадоў навучыцца цярпець пабоі. Мы павінны выхоўваць нашых дзяцей так, каб яны верылі, што менавіта мы, немцы, будзем мацней за ўсіх астатніх… Галоўная мэта, стрыжань выхавання заключаецца ў тым, што гэта галоўнае з галоўных і цэнтральнае з цэнтральных праблем. Ні адзін юнак і ні адна дзяўчына не павінны пайсці са школы, не зразумеўшы да канца, якое вялікае значэнне мае пытанне аб чысціні крыві».
Захапіўшы Беларусь, акупанты ўстанавілі на яе тэрыторыі так званы «новы парадак» — рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны.
Была вызначана структура ваенных, паліцэйскіх акупацыйных улад, канкрэтызаваны метады “кіравання” акупіраваннымі савецкімі землямі.
Вялікую цікавасць выклікае вывучэнне пытання аб акупацыі нацыстамі асобных населеных пунктаў і тэрыторый Беларусі, так як гэта дае магчымасць больш дэталёва (на канкрэтных прыкладах) даследаваць падзеі суровай рэчаіснасці часу Вялікай Айчыннай вайны.
Менавіта па гэтай прычыне тэма акупацыі фашыстамі горада Віцебска уяўляецца аўтару найбольш актуальнай.
Аб’ектам даследавання дадзенай працы з’яўляюцца развіваўшыяся ў Віцебску грамадскія працэсы, звязаныя з акупацыяй горада нямецка-фашысцкімі войскамі.
Прадметам даследавання з’яўляюцца дзеянні нацыстаў, беларускіх нацыяналістаў, вайскоўцаў, партызанаў, падпольшчыкаў, грамадзянскага насельніцтва непасрэдна звязаныя з акупацыяй горада Віцебска.
Мэта працы — на прыкладзе Віцебска ацаніць наступствы акупацыйнай палітыкі нацызму для Беларусі.
Рэалізацыя пастаўленай мэты абумовіла рашэнне наступных узаемазвязаных задач:
— даследаваць пытанні захопу Віцебска акупантамі ў рамках пачатковага этапу Вялікай Айчыннай вайны;
— выявіць і даследаваць складнікі акупацыйнага рэжыму ў Віцебску: фарміраванне адміністрацыйнага апарата; напрамкі правадзімай ў адносінах да насельніцтва палітыкі і г.д.;
— вывучыць пытанні дзейнасці віцебскага падполля, партызанскага руху ў перыяд акупацыі.
Аўтарам выкарыстаны працы Акуневіча В., Беляева А.В., Гребеня Е.А., Кавалени А.А., Туронка Ю.Б. и д.р.
У працэсе даследавання былі выкарыстаны наступныя метады: аналіз гістарычнай, статыстычнай літаратуры, абагульненне, параўнанне, мадэляванне.
Курсавая праца складаецца з наступных структурных частак: ўвядзення, асноўнай часткі (якая складаецца з трох раздзелаў), заключэння, спісу выкарыстаных крыніц.
Аб’ём працы складае — 34 лісты; выкарыстана 19 крыніц.

1. ПАЧАТАК ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ У БЕЛАРУСІ

1.1. Уваход нямецка-фашыскціх войскаў на терыторыю Беларусі

22 чэрвеня 1941 г. Германія напала на СССР і стала мэтанакіравана ажыццяўляць план «Барбароса». Да восені 1941 г. планавалася акупіраваць тэрыторыю СССР да лініі Архангельск — Астрахань. Нямецкія войскі былі разгорнуты ад Баранцавага да Чорнага мора ў адным стратэгічным эшалоне. У рэзерве сухапутнай арміі мелася 24 дывізіі.
Армія «Нарвегія» павінна была захапіць Кольскі паўвостраў з портам Мурманск. Фінская армія — наступаць на Ленінград, заняць Карэльскі перашыек.
Група армій «Поўнач» — заняць Усходнюю Прусію, рэспублікі Прыбалтыкі і Ленінград.
Група армій «Цэнтр» (4-я, 9-я, 2-я, 3-я танкавыя групы) пад камандаваннем генерал-фельдмаршала фон Бока — акупіраваць Беларусь, Смаленск, Маскву.
Група армій «Поўдзень» павінна была захапіць Украіну. Нямецкім групоўкам супрацьстаялі савецкія войскі 4 акруг: Ленінградскай, Прыбалтыйскай, Заходняй, Кіеўскай, якія налічвалі 2,9 млн чалавек, ці больш паловы ўсіх узброеных сіл СССР. У іх склад уваходзіла 170 дывізій (стралко-вых, кавалерыйскіх, танкавых, механізаваных) і 2 стралковыя брыгады. Нагадаем, што ў першым эшалоне армій прыкрыцця было ўсяго 56 дывізій і 2 брыгады, якія знаходзіліся ў 10—50 км ад дзяржаўнай мяжы. Дывізіі другога эшалона знаходзіліся да 100 км ад мяжы, а злучэнні рэзерву — у 150—400 км. Войскам ставілася задача спыніць ворага і магутнымі контрударамі адкінуць іх за межы савецкай тэрыторыі. Па колькасці баявой тэхнікі, асабліва танкаў і самалётаў, Чырвоная Армія не ўступала ворагу .
Вераломнае нападзенне адбылося ў 4 гадзіны раніцы. Яно пачалося з масіраванай бамбардзіроўкі варожай авіяцыяй савецкіх войск, якія размяшчаліся ў лагерах і зімніх кватэрах. Удары наносіліся па штабах і вузлах сувязі, чыгуначных камунікацыях, мастах, танкавых і артылерыйскіх парках, аэрадромах і мірных гарадах. Толькі 22 чэрвеня германская авіяцыя разбамбіла 66 аэрадромаў і знішчыла на зямлі і ў паветры 1200 самалётаў. Прарваўшы абарону Чырвонай Арміі ў раёнах Брэста і Сувалак, варожыя войскі пачалі хутка рухацца на ўсход.
Толькі праз 3 гадзіны пасля пачатку вайны, савецкае камандаванне накіравала ў войскі Дырэктыву № 2, якая патрабавала:
«1. Войскам усімі сіламі і сродкамі абрушыцца на варожыя сілы і знішчыць іх у раёнах, дзе яны парушылі савецкую мяжу. Да асаблівага распараджэння наземнымі войскамі мяжу не пераходзіць.
2. Авіяцыі разведкі і баявой устанавіць месцы канцэнтрацыі авіяцыі ворага і групоўку яго наземных войск. Магутнымі ўдарамі бамбардзіровачнай і штурмавой авіяцыі знішчыць авіяцыю на аэрадромах ворага і разбамбіць асноўныя групоўкі яго наземных войск. Удары авіяцыі наносіць на глыбіню германскай тэррыторыі да 100—150 км, разбамбіць Кёнігсберг і Мемель. На тэрыторыю Фінляндыі і Румыніі да асобых указанняў налётаў не рабіць».
Як вынікае з тэксту дырэктывы, вярхоўнае камандаванне не валодала рэальным становішчам, недаацэньвала магчымасці Германіі і пераацэньвала ўласныя.
Толькі ў поўдзень 22 чэрвеня ўрад СССР абвясціў, што Германія напала на СССР і заклікаў народ падняцца на Вялікую Айчынную вайну.
Вечарам 22 чэрвеня камандаванне Чырвонай Арміі аддало Дырэктыву № 3, якая патрабавала ад савецкіх войск разграміць ворага і выйсці на варожую тэрыторыю ў раён Сувалак і Любліна. Выконваючы дырэктыву, былі нанесе-ны контрудары ў раёнах Луцка, Броды, Роўна, Дубна, Слуцка, Гродна, Беластока, Шаўляя, Даўгаўпілса. Аднак спыніць адборныя германскія арміі яны не змаглі, хоць замарудзілі іх рух.
Летам — восенню 1941 г. баявыя дзеянні на савецка-германскім фронце былі неспрыяльнымі для СССР. Чырвоная Армія вяла кровапралітныя абарончыя баі ад Баранцава да Чорнага мора. Да 10 ліпеня германскія арміі змаглі прасунуцца наперад на 350—600 км углыб савецкай тэрыторыі. Былі акупіраваны Літва, Латвія, паўднёвая частка Эстоніі, палова Беларусі, болыная частка Правабярэжнай Украіны, Малдавія.
Найбольш імкліва наступала група армій «Цэнтр» пад камандаваннем фельдмаршала Ф. фон Бока. Менавіта ў накірунку Брэст — Мінск — Смаленск — Масква вермахт наносіў галоўны ўдар. I хоць механізаваныя карпусы Заходняга фронту 23—25 чэрвеня нанеслі немцам контрудар у раёне Гродна і некалькі затрымалі іх рух, але істотных ваенна-аператыўных вынікаў ён не прынёс. Вораг працягваў наступаць, прытрымліваючыся тактыкі акружэння часцей Чырвонай Арміі. У вялізным катле на захад ад Мінска апынулася больш за 330 тыс. чырвонаармейцаў, якія прадаўжалі ўпарта весці баі, скаваўшы 25 варожых дывізій.
Становішча на тэрыторыі Беларусі ў час абарончых баёў складвалася даволі няпростае. Былі парушаны вузлы сувязі і транспарту, па дарогах рухаліся тысячы бежанцаў і калоны адступаючых воінаў Чырвонай Арміі. Сярэднесутачная колькасць беззваротных і санітарных страт савецкіх войск на беларускай зямлі ў перыяд з 22 чэрвеня да 9 ліпеня 1941 г. складала да 23 210 чалавек . Цяжкае становішча склалася на іншых франтах.
Нямецкія арміі да 10 ліпеня прасунуліся на заходнім і напрамку на глыбіню да 450—600 км, захапілі амаль усю Беларусь, значную тэрыторыю Украіны і Прыбалтыйскіх рэспублік.
Да верасня 1941 г. уся тэрыторыя Беларусі, нягледзячы на мужнасць і самаадданасць байцоў і камандзіраў Чырвонай Арміі, патрыётаў народнага апалчэння, была акупіравана германскімі захопнікамі. Тым не менш абарончыя баі ў Беларусі палажылі пачатак зрыву германскага плана «маланкавай вайны» — немцы ў пастаўлены тэрмін не дасягнулі сваёй мэты.

Мы сможем добавлять
больше полезного
материала, если вы
поддержите проект.

Нужна уникальная
работа?

Срочно поможем
с выполнением!

Прокрутить вверх