1.2. Захоп фашыстамі горада Віцебска
22 чэрвеня 1941 года адразу пасля нападзення фашысцкай Германіі на СССР, Віцебскі абкам КП(б)Б правеў экстраннае паседжанне партыйных і камсамольскіх работнікаў. У горадзе была аб’яўлена мабілізацыя ў Чырвоную Армію.
3 ліпеня 1941 года ў Віцебску і па вобласці пачалась эвакуацыя вытворчых прадпрыемстваў на ўсход СССР. Было эвакуіравана 37 асноўных прадпрыестваў горада (станкабудаўнічыя заводы імя Камінтэрна і Кірава, фабрыкі ім КІМ і Клары Цэткін, фабрыка “Дзвіна” і інш).
На ўсход пайшлі 2500 вагонаў з вытворчым абсталяваннем і гатовай прадукцыей. З маемасцю прадпрыемстваў былі эвакуіраваны і працоўныя сілы.
Аднак, многім жыхарам горада не пашчасціла эвакуіравацца з горада з-за слухаў аб тым, што вайна хутка скончыцца ці па іншым прычынам. Эвакуацыя працягвалася да 9 ліпеня.
З 5 ліпеня абрончыя баі вялісь у прылеглых да горада раёнах. У іх прымалі ўдзел часці 22-й, 20-й і 19-й армій Заходняга фронту. Акрамя таго, 5-6 ліпеня ў горадзе было сфарміравана народнае апалчэнне з дзвюх тысяч чалавек, арганізаваны дружыны супрацьпаветранай абароны.
З 5 па 9 ліпеня 153-я стралковая дывізія, пад камандваннем палкоўніка Гагена, трымала абарону ў раёне в.Гняздзілавічы, возера Сара, в.Ліпна, в.Парнева, в.Машканы, в.Аляксандрава. У дзень салдаты дывізіі адбівалі па некалькі нямецкіх нападкаў, не раз перходзіўшы ў наступленне. Раніцай 11 ліпеня дывізія была вымушана адступіць за раку Лучоса.
Для таго каб стрымаць ворага на Віцебскім напрамку савецкім камандваннем было прынята рашэнне здзейсніць контрудар па нямецкім танкавым часцям у напрамку Сянна (а затым у бок Лепеля).
Для выканання гэтага задання былі выдзелены пяты і сёмы механіхзаваныя карпусы ў саставе 20-й арміі (пад камандваннем генерала П.А. Курачкіна).
Усяго ў савецкіх танкавых часцях двух механіхзаваных карпусоў было каля 1500 танкаў. Многія з танкаў былі старых выпускаў (БТ-7 і Т-26), аднак былі і сучасныя на той момант сярэднія танкі Т-34 і цяжкія КВ-1. Ім супрацьстаялі злучэнні 39-га і 47-га нямецкіх матарызаваных карпусоў 3-й танкавай группоўкі (пад камандваннем генерала Германа Гота), якія налічвалі больш за 1000 танкаў.
Савецкае контрнаступленне пачалося 6 ліпеня. У бой з абедзвюх бакоў выйшла не менш за 1500 танкаў, тым самым, зрабіўшы яго адным з буйнейшых танкавых сражэннеў за ўсю гісторыю чалавецтва.
Наступленне, з вылікай колькасцю загінуўшых, працягвалася 7 і 8 ліпеня. Аднак, к вечару 8 ліпеня становішча пачало пагаршацца, так як гітлераўцы ўзмацнялі націск. Нямецкім танкавым дывізіям дапамагала авіяцыя. Найбольш цяжкія баі вяліся на рубяжы ракі Чарнагасцінец, і ў раёне Сянно.
Натыкнуўшыся на аборону Чырвонай Арміі на паўдневым захадзе Віцебска, нямецкім камандваннем было прынята рашэнне фарсіраваць Заходнюю Дзвіну ў раёне Улы, што дазволіла б падыйсці да горада па правым беразе ракі, а пасля заняць яго, зайшоўшы с захаду. Фарсіраванне было праведзена 8 ліпеня. Пры гэтым савецкія войскі аказалі вялікае супраціўленне.
9 ліпеня варожыя злучэнні з баямі прасоўваліся да горада, к вечару захапіўшы яго заходняю частку і чыгуначны мост праз Заходнюю Дзвіну. Гэта частка Віцебска ужо была ў вогнішчы – адступаўшыя савецкія войскі, мажліва, прымянілі “тактику выжженной земли». 19-я армія, якой было даручана абараняць горад, спазнялася. 9 ліпеня яе часці толькі пачалі выгружацца бліз Рудні і Лёзна. Ворага ў горадзе сустрэлі толькі народнае апалчэнне і злучэнні 50-й стралковай дывізіі, якіх відавочна было недастаткова. У ноч на 10 ліпеня нямецкія часці перайшлі праз Заходнюю Дзвіну ў раёне Мазурына, занялі веску Уланавічы, і пачалі акупіраваць усходнюю частку горада.
10 ліпеня 220-я мотастралковая дывізія (пад камандваннем генерал-маёра Н.Г. Харужэнкі), па загаду камандуючага 19-й арміяй генерал-лейтэнанта І.С.Конева (знаходзіўшагася, ва ўсходняй частцы горада), папыталась адбіць город у ворага. Але прынятыя меры былі няўдалымі.
9-10 ліпеня савецкія злучэнні вялі абарончыя баі, паступова адыходзячы. Так скончылася контрнаступленне. Город быў зданы. Савецкія часці значна пацярпелі ў гэтых баях, страты склалі каля 60 % у людзях і тэхніцы .
Контрудар быў прызнаны няўдалым для савецкага боку. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны савецкімі ўладамі працяглы звесткі аб няўдалых баях пад Віцебскам змаўчваліся. Аднак, сваю ролю ў гісторыі пачатковага этапу вайны контрнаступленне адыграла, стрымаўшы ворага і значна “потрепав” яго танкавыя злучэнні.
У бітве пад Сянно прымаў удзел старэйшы сын Іосіфа Сталіна Якаў Джугашвілі. За што ен быў прадстаўлены к узнагародзе, але ужо 16 ліпеня папаў ў нямецкі палон пад Лёзна.
Такім чынам, нягледзячы на актыўнае супраціуленне народнага апалчэння і злучэннеў Чырвонай Арміі захопнікам, апошнія захапілі Віцебск. З 11 ліпеня 1941 года пачаўся цяжкі перыяд акупацыі, які скончыўся толькі 26 чэрвеня 1944 года.
2. ВІЦЕБСК У ПЕРЫЯД АКУПАЦЫІ
2.1. Усталяване у Віцебску акупацыйнага рэжыму. Фарміраванне фашысцкага адміністрацыйнага апарату.
З моманту увахода фашысцкіх войскаў і да 26 чэрвеня 1944 года Віцебск знаходзіўся ў складзе тылавога раёну групы армій “Цэнтр”, дзе ўлада была сканцэнтравана ў руках ваеннага кіраўніцтва, а выканаўчымі органамі былі палявыя і падначаленыя ім мясцовыя камендатуры. Для горада Віцебска і вобласці наступіў 1100-дзённы перыяд цяжкай фашысцкай няволі.
У горадзе знаходзіўся штаб 59-га армейскага корпуса, Віцебск быў напоўнены фашысцкімі карнымі органамі.У ім былі сканцэнтраваны вялікія сілы жандармерыі, войск СС, ахоўнай паліцыі, а таксама штурмавыя атрады, актыўна дзейнічала мясцовая паліцыя. Па прычыне таго, што Віцебск быў стратэгічна важным пунктам, у якім былі сканцэнтраваны буйныя ваенныя сілы ворага, гітлераўцам неабходна было мець шэраг прамысловых прадпрыемстваў і працоўную сілу з ліку мясцовага насельніцтвадля іх абслугоўвання.
Таму ў дапамогу ваеннай камендатуры быў створаны дапаможны адміністрацыйны апарат ў выглядзе Віцебскай гараской управы, якую з самага пачатку узначльваў У. Родзька (бургамістр, які быў таксама беларускім націяналістам і агентам абвера).
Віцебская гарадская ўправа знаходзілася пад кантролем палявой і мясцовай камендатур, яна не магла быць органам самакіравання ва ўмовах акупацыйнага рэжыму, хоць менавіта так сцвяржала фашысцкая прапаганда, бо ўся яе дзейнасць была накіравана на забеспячэнне патрэб у першую чаргу нямецка-фашысцкіх войск.
Так, пад кіраўніцтвам управы ў першыя месяцы акупацыі, у адпаведнасці з планамі германскага камандвання па эканамічнаму выкарыстанню акупаваных тэрыторый, былі здзейснены загады па аднаўленню некаторых буйных прадпрыемстваў цяжкай прамысловасці і энергетычнага комплексу.
Адной з галоўных задач, якія ставіліся перад мясцовай адміністрацыяй, быў таксама кантроль і ўлік насельніцтва, якое кіраўніцтва трэцяга рэйху планавала выкарыстоўваць у якасці працоўнай сілы. Да вайны ў Віцебску жыло 180 тысяч чалавек, а ў жніўні 1942 г. колькасць насельніцтва зменшылася да 33 508 чалавек. Рэзкае змяншэнне колькасці жыхароў было выклікана кампаніяй па іх прымусоваму ўгону у Германію. Усяго ж за гады акупацыі ў Віцебску гітлераўцы знішчылі 62 тысячы мірных грамадзян і 76 тысяч ваеннапалонных.
Мясцовае насельніцтва апынулася ў дрэнным становішчы, бо фактычна было на мяжы харчовага і таварнага голаду. Адразу пасля пачатку акупацыі і на працягу ўсяго перыяду выдача харчовых прадуктаў ажыццяўлялася гарадской управай па картках, якія падзяляліся на 2 віды: для рабочых і служачых і для утрыманцаў, да якіх адносілі хлопчыкаў да 14 гадоў, дзяўчынак да 16 гадоў, мужчын пасля 60 і жанчын пасля 55 гадоў. Карткі на ўсю сям’ю атрымліваў працаўнік, таму для бессямейных інвалідаў складаліся асобныя спісы; забеспячэнне непрацуючых было абмежаванымі ажыццяўлялася ў апошнюю чаргу .
У далейшым насельніцтва было падзелена на 3 групы: працаўнікі; члены іх сем’яў; беспрацоўныя і інваліды. Першая група атрымлівала хлебна-харчовыя і сталовыя карткі, другая – толькі хлебна-харчовыя, а трэцяя група наогул забяспечвалася ў апошнюю чаргу і ў залежнасці ад запасаў. Нормы харчавання былі недастатковыя, а з цягам часу яны ўсё больш і больш змяншаліся. У выніку, з-за адсутнасці прадуктаў была закрыта сталоўка, дзе раней па спецыяльных картках маглі раней харчавацца рабочыя. Сістэма забеспячэння па картках была дзейсным інструментам па прыцягненню насельніцтва да працы і кантролю за яе выкананнем. Здабыць прадукты без карткі было практычна немагчыма, бо, нагледзячы на дазвол уладамі прыватнага гандлю, сяляне амаль не вывозілі сваю прадукцыю ў горад. Таму мясцовым жыхарам прыходзілася ісці на прымусовае супрацоўніцтва з фашыстамі і ўладкоўвацца на працу, знаходзячыся пад пастаяннай пагрозай пазбаўлення за нязначны промах сродкаў да існавання.
Вельмі цяжкім было і становішча з прамысловымі таварамі. Нягледзячы на частковае аднаўленне ў Віцебску працы некаторых прадпрыемстваў і дазвол прыватнага прадпрымальніцтва, гараджане адчувалі вялікую патрэбу ў прадметах першай неабходнасці. Працаўнікі атрымлівалі спецыяльныя карткі для набыцця некаторых тавараў, бо цэны на рынку былі высокія, і на зарплату было немагчыма набыць нават самае неабходнае.
Акрамя таго, насельніцтва было абкладзена вялікай колькасцю падаткаў і збораў, з якіх фарміраваўся бюджэт Віцебскай гарадской управы. Напрыклад, 24.09.1941 года бургамістр У. Родзька падпісаў праекты па падаткаабкладанню, якія былі распрацаваны на аснове спецыяльнага распараджэння палявой камендатуры. З гэтага часу уводзіліся падаткі з будынкаў, пазямельны, гадлёва-прамысловы, падаходны, з жывёлы, акцызы на прадукты шырокага спажывання, зборы за права гандлю на базары, за медыцынскій агляд і дазвол на продаж прадуктаў харчавання, за ўстаноўку нумароў, за выдачу пашпартоў і іх прыпіску і іншае.
Са студзеня 1942 года насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў абавязана было плаціць таксама падушны падатак, які ў розныя перыяды складаў ад 30 да 120 рублёў на год. Найбольш цярпелі ў гэтых цяжкіх умовах тыя, хто не меў магчымасці працаваць—пенсіянеры, інваліды, якіх у студзені 1942 года налічвалася каля 6 тысяч чалавек .
У першы перыяд акупацыі з прапагандысцкімі мэтамі, каб стварыць у вачах мясцовага насельніцтва прыхільны вобраз новай улады, у складзе гаруправы быў створаны аддзел сацыяльнага забеспячэння, які ўзяў на сябе клопаты аб гэтай катэгорыі грамадзян. Аддзел плаціў пенсіі, аднаразовую дапамогу, раздаваў хлебныя і харчовыя карткі, прадукты, уладкоўваў сваіх падапечных на працу. Але гэтая дапамога была вельмі сціплай і аказвалася толькі невялікай частцы пенсіянераў: у студзені 1942 г. пенсію памерам ад 30 да 300 руб. (3—30 марак) атрымлівалі толькі 205 чалавек, а ў далейшым пастаянныя выплаты пенсій спецыяльным указам камандуючага тылам групы армій “Цэнтр” наогул былі забаронены, дазвалялася толькі выдаваць аднаразовую грашовую дапамогу па 50—60 руб. (5—6 марак). Германскае камандаванне не жадала выдаткоўваць сродкі на ўтрыманне непрацаздольнага насельніцтва. Пры гэтым грошы на сацыяльныя патрэбы паступалі ад жыхароў акупіраванага горада ў выглядзе спецыяльнага 4%-нага падатку з зарплаты, які пачаў збірацца са студзеня 1942 г .
Асаблівую цікавасць выклікаюць адносіны акупантаў да медыцынскага абслугоўваннямясцовага насельніцтва. Маючы на мэце прадухіленне эпідэмій інфекцыйных захворванняў у сваім тыле, нямецкае камандванне надавала пытанням аховы здаро’я вялікую ўвагу. Пры Віцебскай гарадской управе быў створаны аддзел аховы здароў’я, у гораддзе мелася 4 бальніцы, паліклініка, 4 амбулаторыі, 2 аптэкі. За кастрычнік-снежань 1941 года ўсе гэтыя ўстановы абслужылі 51 960 чалавек, аптэкі выдалі лекаў па 31 731 рэцэпту, а выдаткі на ахову здароў’я, па сцверджанні акупацыйнай прэсы, склалі 1 млн. руб. Лячэбныя ўстановы ў першую чаргу забяспечваліся харчаваннем ад палявой камендатуры, харчовага аддзела гаруправы і ўласнай прысядзібнай гаспадаркі; камердатура таксама забяспечвала бальніцы і амбулаторыі лекамі і медыкаментамі. У медыцынскіх установах Віцебска абслугоўваліся гараджане і сельскія жыхары, праводзілася ўсеагульная вакцынацыя і санапрацоўка насельніцтва; тут жа праводзіўся агляд людзей, што выязджалі на прымусовую працу ў Германію. Але існавала і шмат праблем: не хапала медыкаментаў, бялізны, нават звычайнай солі для лабараторных даследванняў, з-за адсутнасці электрычнасці нярэдка прастойваў рэнтгенкабінет. Медперсанал атрымліваў маленькі заробак. Камендатура пастаянна патрабавала ад грамадзянскіх медыцынскіх устаноў скарачэння заказаў на лекі і больш эканомнага іх выкарыстання. Нельга забываць, што клопат пра здароў’е насельніцтва з боку акупантаў тлумачыўся прагматычна: неабходнасцю мець здаровую працоўную сілу, прыдатную да эксплуатацыі, а таксама страхам эпідэмій у тыле.
Акрамя эканамічных і сацыяльных пытанняў,акупацыйныя ўлады надавалі вялікую ўвагу сферы культуры, выкарыстоўвалі яе ў прапагандысцкіх мэтах. Ужо с першых дзен стварэння гаруправы пры ей дзейнічалі аддзелы культурных устаноў і інфармацыі, якія пазней былі аб’яднаны ў аддзел асветы і прапаганды. У асобны аддзел выдавецтва былі выдзелены рэдакцыя газеты “ Віцебскія ведамасці” і друкарня гарадской управы, яго ўзначаліў сын намесніка бургамістра Л. Г. Брандта Аляксандр Брандт. Прэса, лістоўкі і радые былі асноўнымі сродкамі фашысцкай прапаганды. У Віцебску з 2 жніўня да 3 снежня 1941 года з перыядычнасцю 2 – 3 разы на тыдзень выдавалася газета “Віцебскія ведамасці”, а з 7 снежня 1941 года да 18 чэрвеня 1944 года – “Новы шлях”. Са старонак гэтых газет праводзілася актыўная прафашысцкая прапаганда, якая спрабавала падаць “новы парадак” як вялікае шчасце, прынесенае нямецкай арміяй “вызваліцельніцай” прыгнечанаму бальшавікамі народу Беларусі; акрамя таго, гэтыя выданні мелі відавочную антысеміцкую накіраванасць.
У пачатку вайны з Віцебска не паспелі эвакуіраваць усе музейныя каштоўнасці, архіўныя дакументы і кнігі, музеі і бібліятэкі горада былі разрабаваны. Восенню 1941 г. гарадская управа занялася гэтым пытаннем і патрабавала ад насельніцтва вярнуць украдзеныя музейныя экспанаты і музейныя кнігі. Аднак музеі ў перыяд акупацыі так і не былі адкрыты, а іх найбольш каштоўныя экспанаты апынуліся ў Германіі. Вельмі пацярпеў архіў: з-за пашкоджанняў даху будынка дакументы заліваліся вадой і прыходзілі у непрыгоднасць. Для патрэб працаўнікоў управы з мэтай выкарыстання ў далейшым для выкладання у школах была створана спецыяльная бібліятэка, дзе ў ліпені 1942 года налічвалася 8736 кніг. Выданні зведалі цэнзуру: з іх было выкраслена ўсё, што магло нагадаць пра савецкі перыяд. Карыстанне бібліятэкай было платнае, а доступ у яе абмежаваны – у асноўным для працаўнікоў гарадской управы. Перад наступленнем савецкіх войск у час ваенных дзеянняў установы культуры Віцебска былі поўнасцю знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі .
Такім чынам, перыяд акупацыі стаў для насельніцтва Віцебска найцяжэйшым выпрабаваннем. Гітлераўцы максімальна імкнуліся выкарыстаць эканамічныя, сыравінныя і людскія рэсурсы заваяваных тэрыторый, вымушаючы насельніцтва клапаціцца аб уласным выжыванні.
Для падтрымкі парадку і з мэтай прапаганды была арганізавана Віцебская гарадская ўправа, якая імітавала самакіраванне, але рэальна з’яўлялася саўдзельніцай фашыстаў у эксплуатацыі і рабаванні горада і яго жыхароў. Насельніцтва было пазбаўлена элементарных выгод (газа, вады, электрычнасці), апынулася на мяжы харчовага і таварнага голада, выкарыстоўвалася на прымусовай працы. Нямецкая прапаганда падавала некаторыя мерапрыемствы новай улады (напрыклад, у сферы медыцынскага абслугоўвання, уласнага прадпрымальніцтва, культуры) як “клопат” пра беларусаў, вызваленых ад ланцугоў бальшавізму. На самой справе гэтыя мерапрыемствы тлумачацца імкненнем германскага камандавання зняць з сябе турботы пра насельніцтва акупіраваных тэрыторый і забяспечыць санітарны парадак у тыле сваёй арміі, а таксама больш эфектыўна ажыццяўляць эксплуатацыю і выкарыстанне акупіраванай зоны.
Мы сможем добавлять
больше полезного
материала, если вы
поддержите проект.
Нужна уникальная
работа?
Срочно поможем
с выполнением!
