Оккупационный режим в г.Витебске в период ВОВ

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Першапачатковай мэтай працы было на прыкладзе Віцебска ацаніць наступствы акупацыйнай палітыкі нацызму для Беларусі.
Аўтарам праведены даследаванні пытанняў захопу Віцебска акупантамі ў рамках пачатковага этапу Вялікай Айчыннай вайны; былі выяўлены і даследаванны складнікі акупацыйнага рэжыму ў Віцебску: фарміраванне адміністрацыйнага апарата; напрамкі правадзімай ў адносінах да насельніцтва палітыкі і г.д.; вывучаны пытанні дзейнасці віцебскага падполля, партызанскага руху ў перыяд акупацыі.
Ацэньваючы праведзеныя даследаванні, аўтар прыходзіць да наступных высноваў:
Захапіўшы Беларусь, акупанты ўстанавілі на яе тэрыторыі так званы «новы парадак» — рэжым крывавага тэрору, жудасных здзекаў і гвалту над насельніцтвам. Гэта быў загадзя распрацаваны, абдуманы і мэтанакіраваны план генацыду, ліквідацыі савецкага грамадства і дзяржаўнага ладу, рабавання нацыянальных багаццяў і прыродных рэсурсаў савецкай краіны.
З моманту увахода фашысцкіх войскаў і да 26 чэрвеня 1944 года Віцебск знаходзіўся ў складзе тылавога раёну групы армій “Цэнтр”, дзе ўлада была сканцэнтравана ў руках ваеннага кіраўніцтва, а выканаўчымі органамі былі палявыя і падначаленыя ім мясцовыя камендатуры.
Перыяд акупацыі стаў для насельніцтва Віцебска найцяжэйшым выпрабаваннем. Гітлераўцы максімальна імкнуліся выкарыстаць эканамічныя, сыравінныя і людскія рэсурсы заваяваных тэрыторый, вымушаючы насельніцтва клапаціцца аб уласным выжыванні.
Трагічным месцам для дзесяткаў тысяч людзей стаў канцэнтрацыйны лагер 313 (лагер «5-ы полк»), створаны ў верасні 1941 года як лагер для ваеннапалонных Stalag 313 (Шталаг 313.). З прыкладна 150 тысяч, якія прайшлі праз лагер «5-ы полк», больш за 100 тысяч загінулі.
У час Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Віцебскай вобласці было 70 канцлагераў і гета, якія панеслі жыцця больш за 250 тысяч чалавек.
Вялікая Айчынная вайна — гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і бязлітаснасць бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара — памяць пра іх будзе жыць вечна.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Александровіч, Ю. Генацыд / Ю. Александровіч // Чырвоны прамень. – 2003. – 20 мая.
2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыкл. – Мінск, 1990
3. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны: Праблемы гістарыяграфіі і крыніцазнаўства: 36. ар-тыкулаў. – Мн.: Бел. навука, 1999.
4. Вялікая Айчынная вайна // Грыбко В.В. Іванск : краязнаўчы нарыс / В.В. Грыбко. – Мн., 2000. – С. 36 — 41.
5. Беляев А.В. Хозяйственно-экономическая деятельность Витебской городской управы в годы оккупации (1941 – 1944 гг.) // Гісторыя Беларусі: новае ў даследаванні і выкладанні: Матэрыялы Рэсп. навук.-практ. канф., Мінск, 27 сакавіка 1999 г.: У 2 ч. – Мн.: БДПУ імя М. Танка, 1999. – Ч.1.
6. Гребень Е.А. Межнациональные отношения в процессе вывоза жителей Беларуси на принудительные работы в Германию // Славянский мир и славянские культуры в Европе: место и значимость в развитии цивилизаций и культур (история, уроки, опыт, современность). [Материалы международной научно-теоретической конференции. Часть 1, 31 октября – 1 ноября 2002 г]. / Редкол.: Космач В.А., Яковлева Г.Н., Русецкий А.В. и др. – Витебск: Издательство ВГУ им. П.М. Машерова, 2002. – 201с.
7. Здановіч, У.В. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: гістарыяграфія праблемы (1940–1980-я гг.) / У.В. Здановіч // Веснік Віцебскага дзяржаўнага універсітэта. – 2008. – №2. – С. 45–51.
8. Каваленя, А.А. Беларускі народ у Вялікай Айчыннай вайне: гераізм, трагедыя, памяць / А.А. Каваленя // Полымя. – 2006. – № 7. – С. 175–186.
9.Каваленя, А.А./Беларусь напярэдадні і ў гады другой Другой сусветнай вайны: дапаможнік/ А.А.Каваленя, І.А.Саракавік; пад рэд. А.А.Кавалені. Мінск: Беларусь, 2008. – 271с.
10. Літвін, А.М. Акупацыя Беларусі: 1941-1944: пытанні супраціву і калабарацыі / А.М. Літвін. – Мінск: Беларус. кнігазбор, 2000. – 261с.
11.Нацистская политика геноцида и «выжженной земли» в Белоруссии 1941-1944/под ред. Лобанка В.Е.//Минск. Беларусь – 1984. – 271с.
12. Немеркнущий подвиг народа: к 40-летию освобождения Белоруссии и Витебской области от немецко-фашистских захватчиков: материал в помощь лекторам, докладчикам, политинформаторам, агитаторам. – Витебск: Отдел пропаганды и агитации, 1984. – 98с.
13. Никитин М.Г. «Русские» и «белорусские» воинские формирования гитлеровских оккупантов на территории Витебщины в 1941 – 1944 годах // Война известная и неизвестная [Материалы научно-практической конференции, посвященной 50-летию освобождения Витебщины от немецко-фашистских захватчиков, 15 – 16 июня 1994 г.]. – Витебск: Витеб. обл. краев. музей, 1995. – 314с.
14. Новікаў, С.Я. Нацысцкая акупацыя Беларусі: новыя падыходы германскіх даследчыкаў / С.Я. Новікаў // Беларускі гiстарычны часопіс. – 2004. – № 1.
15. Памяць: Гісторыка-дакументальная. хроніка Віцебска: У 2-х кн. Кн. 1-я / Рэд. кал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш. – Мн.: БелЭн, 2002. – 648 с.: іл.
16. Пахомов Н.И., Дорофеенко Н.И., Дорофеенко Н.В. Витебское подполье. – Мн.: Издательство «Беларусь», 1969. – 213с.
17. Преступления немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии, 1941–1944: документы и материалы / предисл. И.П. Ховратович, Г.Н. Шевела. – Мн.: Беларусь, 1965. – 197с.
18. Раманоўскі В. Саўдзельнікі ў злачынствах. – Мінск, 1964. – 341с.
19. Туронак Ю.Б. Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Пер. з польскай В.Ждановіч. – Мн.: Беларусь, 1993.- 240с.

Мы сможем добавлять
больше полезного
материала, если вы
поддержите проект.

Нужна уникальная
работа?

Срочно поможем
с выполнением!

Прокрутить вверх