1607. Развiццё спадчыннага i сямейнага права Беларусi ў XV- XVI ст.ст.

Готовые курсовые работы.Развiццё спадчыннага i сямейнага права Беларусi ў XV- XVI ст.ст.

Готовая курсовая работа по предмету Семейное право Беларуси.

Объем работы: 26 стр.; Год: 2017; Страна: Республика Беларусь. 

Змест
Уводзіны 3
Глава 1. Развiццё сямейнага права Беларусi ў xv- xvi ст.ст. 5
Глава 2. Развiццё спадчыннага права Беларусi ў xv- xvi ст.ст. 13
Заключэнне 23
Спіс выкарыстаных крыніц 25

УВОДЗІНЫ
Большасць праблем, звязаных з сям’ёй і шлюбам, пастаянна знаходзяцца ў цэнтры грамадскай увагі практычна ў кожнай дзяржаве, на ўсіх этапах яе развіцця. Інстытут сям’і мае вечную каштоўнасць, як для асобы, так і для грамадства ў цэлым. У сёняшніх умовах вельмі важна вывучыць і засвоіць той сацыяльна-станоўчы вопыт у рэгуляванні інстытута сям’і, які быў назапашаны айчынным заканадаўцам.
Актуальнасць тэмы заключаецца ў неабходнасці гістарычнага аналізу прававога рэгулявання сямейнага і спадчыннага права з мэтай фарміравання прагрэсіўнага заканадаўства, якое адпавядае сучаснай прававой свядомасці. Аналіз прававых нормаў дазволіць выявіць станоўчыя моманты і недахопы ранейшых прававых інстытутаў і прымяніць атрыманыя веды ў сучасным прававым рэгуляванні.
Грамадзянскае права XV-XVI ст.ст. з’яўлялася адной з вядучых галін права, і ўключала ў сябе наступныя інстытуты: абавязацельственнае, рэчавае права, сямейнае і спадчыннае. У гэты час грамадзянскія праваадносіны ў ВКЛ сталі ўжо дастаткова развітымі, аднак большая частка правоў належала толькі шляхце. З улікам незадаволенасці сялян абмежаваннем сваіх правоў у Статут ВКЛ 1588 г. былі ўключаны некаторыя іх правы і абавязкі.
Грамадзянскае права феадальнай Беларусі характарызуецца дастатковай рэгламентацыяй праваадносін. Закон падрабязна рэгламентуе прававое становішча асобных суб’ектаў права ў залежнасці ад фактараў абмежавання іх праваздольнасці.
Закладзеныя ў тагачасным заканадаўстве нормы знаходзяць адлюстраванне і далейшйю распрацоўку у сучаснай прававой навуцы.
Аб’ектам курсавой работы з’яляецца сукупнасць грамадзянскіх праваадносін, якія рэгулююць нормы спадчыннага і сямейнага права ў Вялікім княстве Літоўскім.
Прадмет курсавой работы – нарматыўныя прававыя акты Вялікага княства Літоўскага: граматы (прывілеі), статуты Вялікага княства Літоўскага 1529, 1566, 1588 гг (далей – Статутаў ВКЛ), тэарытычныя палажэнні, выказаныя вучонымі-гісторыкамі і юрыстамі.
Мэта курсавой работы – выяўленне тэндэнцый ў развіцці асноўных інстытутаў сямейнага і спадчыннага права па заканадаўству Вялікага княства Літоўскага. Дасягнуць пастаўленай мэты плануецца пры дапамозе выканання наступных задач: прааналізаваць нормы спадчыннага і сямейнага права дастатувога перыяду, прасачыць дынаміку развіцця асноўных інстытутаў сямейнага права, прааналізаваць працэс развіцця нормаў спадчыннага права Статутаў ВКЛ.
Методыка распрацоўкі тэмы курсавой работы ўключала ў сябе агульнанавуковыя і спецыяльныя метады даследвання, у тым ліку і такія як: дыялектычны, гісторыка-прававы, параўнальна-прававы, аналітычна-крытычны, а таксама сістэмны, паколькі у гісторыі дзейнічае асаблівая прычынная сувязь – сістэмная, і работа з ёй патрабуе асаблівай логікі.

ЗАКЛЮЧЭННЕ
Прааналізаваўшы прававыя нормы сямейнага і спадчыннага права Беларусі ў XV- XVI ст.ст., мы прыйшлі да наступных высноваў.
Сямейнае права феадальнай Беларусі паступова выходзіла з-пад лона царквы. З прыняццем кожнага Статута яно станавілася больш распрацаваным і дакладным. Так, у Статуце 1588 г. былі канчаткова распрацаваны даволі прагрэсіўныя для таго часу умовы заключэння шлюбу – адсутнасць кроўнай сувязі паміж мужам і жонкай і адсутнасць заключоннага шлюбу. Статут 1588 г. замацоўваў свабоду волевыяўлення жаніха і нявесты на заключэнне шлюбу, але пры гэтым мела месца патрабаванне згоды бацькоў нявесты, якое ахоўвала інтарэсы апошняй. Гэта пацвярджаецца прававымі наступствамі ўступлення ў шлюб без згоды бацькоў, дзе былі прадугледжаны маёмасныя санкцыі да нявесты, але такі шлюб прызнаваўся сапраўдным і заставаўся ў моцы. Шлюб, заключонны з наўмысным парушэннем умоў скасоўваўся, і дзеці ад яго лічыліся незаконнанароджанымі. За наўмыснае заключэнне шлюбу паміж родзічамі існавала жорсткае пакаранне – смяротная кара.
Асаблівасцю праваадносін пры заключэнні шлюбу на беларарускіх землях у XV-XVI ст. ст. з’яўляцца прававыя нормы інстытаў пасагу і вена. Гэтыя інстытуты былі накіраваны на абарону маёмасных правоў жонкі на выпадак смерці мужа. Трэба адзначыць, што яны маюць цесную сувязь са спадчынным правам, але праваадносіны, звязаныя з пасагам і венам бяруць свой пачатак пры заключэнні шлюбу, і гэты момант рэгулююцца нормамі сямейнага права. Неабхонай часткай шлюбнага дагавору было пагадненне аб пасагу, вене, забеспячэнне правоў на сумесную і асабістую маёмасць. З прыняццем кожнага Статута назірецца тэндэнцыя ўдакладнення прававога рэгулявання інстытаў пасагу і вена.
З мэтай абароны правоў непаўналетніх і іх маёмасных інтарэсаў існаваў інстытут апекі. З развіццем сямейнага права на працягу XV — XVI ст.ст. назіралася звужэнне правоў жанчын па апецы.
Спадчыннае права феадальнай Беларусі было дастаткова распрацаваным і накіраваным на забеспячэнне маёмасных правоў дзяцей, жонкі (або мужа), а таксама іншых асоб, звязаных роднасцю. Асаблівасцю маёмасна-спадчынных адносінаў на Беларусі было дакладнае вызначэнне часткі спадчыннай маёмасці, якая належала дочкам, а таксама рэгламентацыя інгытутау пасагу і вена.
Наследванне ажыццяўлялася на законе і па завяшчанню. Пры наследванні па законе у мужчыны малі значна шырэйшыя правы, чым жанчыны. Так, жонке заставался вена, а у выпадку, калі яно не было запісана, то трэцяя частка маёмасці. Калі ў наследнай чарзе былі жанчыны і мужчыны, то выключалі магчымасць наследвання жанчынамі.
Статут 1588 г. замацоўваў патрабаванні да завяшчання. Важнейшай умовай сапраўдных завяшчальных запісаў было патрабаванне прытрымлівацца ўстаноуленай законам формы і працэдуры складвання завяшчання. Заканадаўца з большай павагай ставіўся да натарыяльных завяшчанняў, хаця прызнаваў і хатнюю форму завяшчанняў, якая здзяйснялася абавязкова у прысутнасці сведак.
Кожны наступны Статут паслядоўна ўносіў новы ўклад у працэс развіцця спадчыннага права. Некаторыя нормы спадчыннага права былі запазычаны з рымскага і нямецкага права, аднак асноўныя нормы і інстытуты выпрацоўваліся стагоддзямі, яны былі характэрны для звычаёвага права старажытных беларускіх дзяржаў-княстваў і потым развіваліся і ўдасканальваліся з улікам патрабаванняў судова-адмністрацыйнай практыкі дзяржавы.
Такім чынам, статутовы перыяд развіцця заканадаўства ВКЛ адбывалася сістэматызацыя нормаў спадчыннага права і сямейнага права, упарадкаванне дзеючага нарматыўнага прававога матэрыялу, аб’яднанне яго ў адзіную, стройную, узгодненую сістэму.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
1. Акты Виленской археографической комиссии. – Вильно, 1890. – Т.17. – С. 413-414
2. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах : са старажыт. часоў да нашых дзён : вучэб. дапам. / А.Ф. Вішнеўскі, Я.А. Юхо ; пад агул. рэд. А.Ф. Вішнеўскага ; М-ва ўнутр. спраў Беларусі, Акад. М-ва ўнутр. спраў. — [2-е выд., дап.]. — Мінск : Акад. МУС, 2003. — 320 с
3. Голубева, Л. Л. Наследственное право феодальной Беларуси (по законодательству Великого княжества Литовского) : учеб. пособие / Л. Л. Голубева. – Минск : Белорус. гос. ун-т, 2002. – 83 с.
4. Дзербіна, Г. В. Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу [XVI ст.] / Г. В. Дзербіна. – Мінск : Тэхналогія, 1997. – 174 с.
5. Доўнар Т.І. Статут Вялікага княства Лтоўскага 1566 года / Т.І. Доўнар, У.М. Сатолін, Я.А. Юхо; пад рэдакцыяй Т.І. Доўнар [і інш.]. – Мінск: Тэсей, 2003. – 352 с.
6. Доўнар, Т.І. Гісторыя дзяржавы і права Беларус: падручнік / Т.І. Доўнар. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2014. – 416 с.
7. Доўнар, Т.І. Развіццё асноўных інстытаў грамадзянскага і крымінальнага права Беларусі ў XV- XVI стагоддзях / Т.І. Доўнар. – Мінск: Пропилеи, 2000. – 224 с.
8. Прывілей вялікага князя Літоўскага Казіміра 1447 года [Электронны рэсурс]. – Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 2003 – 2017. — Рэжым доступу: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/letapisy-gramaty-pryvilei-khii-khvi-st-st/gramaty-khv-khvi-stst-vyalikaga-knyastva-lito-skaga/pryviley-vyalikaga-knyazya-lito-skaga-kazimira-1447-goda/ – Дата доступу: 22.10.2017
9. Прывiлей вялiкага князя Лiтоўскага i караля Польскага Уладзiслава (Ягайлы) 1387 года [Электронны рэсурс]. – Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 2003 – 2017. — Рэжым доступу: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/letapisy-gramaty-pryvilei-khii-khvi-st-st/belaruskiya-gramaty-i-pryvilei-khiii-khiv-st-st/pryviley-vyalikaga-knyazya-lito-skaga-i-karalya-polskaga-uladzislava-yagayly-1387-goda/ – Дата доступу: 22.10.2017
10. Прывілей Полацкай зямлі 1511 года [Электронны рэсурс]. –Национальный центр правовой информации Республики Беларусь, 2003-2017 — Рэжым доступу: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/letapisy-gramaty-pryvilei-khii-khvi-st-st/gramaty-khv-khvi-stst-vyalikaga-knyastva-lito-skaga/pryviley-polatskay-zyamli-1511-goda/ – Дата доступу: 22.10.2017
11. Пыско, А. Сямейнае права феадальнай Беларусі / А. Пыско // Труды молодых ученых МИТСО : сб. ст. / Междунар. ин-т трудовых и соц. отношений ; редкол.: С. В. Борико, Г. Н. Гаврилко, Б. В. Фрищин. – Минск, 2006. – С. 32–34
12. Спасович, В.Д. Об отношениях супругов по имуществу по древнему польскому праву. – Санкт-Петербург, 1857;
13. Статут Великого княжества Литовского 1529 года. – Издательство Академии наук БССР, 1960.
14. Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 / пераклад на сучасную беларускую мову А.С. Шагун. – Мінск: Беларусь, 2010. – 207 с.
15. Шастак, В. В. Спадчыннае права па статутах Вялікага княства Літоўскага / В. В. Шастак // Правовая система Республики Беларусь: состояние, проблемы и перспективы развития : материалы V межвуз. конф. студентов, магистрантов и аспирантов, Гродно, 21 апр. 2005 г. / Гродн. гос. ун-т ; редкол.: О. Н. Толочко (отв. ред.) [и др.]. – Гродно, 2005. – С. 221–223.
16. Юхо, Я.А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі / Я.А. Юхо. – Мінск : Універсітэцкае, 1992. – 270 с


Прокрутить вверх